У вучэннях "Захад-2009" прымуць удзел каля 13 тысяч вайскоўцаў

У вучэннях "Захад-2009" прымуць удзел каля 13 тысяч вайскоўцаў з расійскага і беларускага боку. Пра гэта "Інтэрфаксу" паведамілі ў прэс- службе Міністэрства абароны Беларусі. Чакаецца, будучыя вучэнні стануць самым маштабным па сілах і сродках. З расійскага боку будуць задзейнічаныя сухапутныя войскі і ваенна-паветраныя сілы, у тым ліку авіяцыя, зенітныя ракетныя войскі і радыётэхнічныя войскі.

Нагадаем, 10 сакавіка 2009 года кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў задуму аператыўна-стратэгічнага вучэння "Захад-2009". Войскі будуць адпрацоўваць удзел ва ўмоўным лакальным канфлікце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі