У ЗША вывучаюць "дадатковыя інструменты" уздзеяння на афіцыйны Мінск

У ЗША вывучаюць "дадатковыя інструменты" уздзеяння на афіцыйны Мінск

У ЗША вывучаюць "дадатковыя інструменты" уздзеяння на афіцыйны Мінск. Пра гэта заявіў першы намеснік дзяржсакратара Злучаных Штатаў Стывен Бігэн. Падчас відэаканфэрэнцыі, арганізаванай вашынгтонскім Цэнтрам стратэгічных і міжнародных даследаванняў, ён гаварыў пра сумесныя крокі ЗША, ЕС і Вялікабрытаніі. У прыватнасці, пра пашырэнне санкцый, што мусіць "стварыць магутны адмоўны эканамічны стымул для кіраўніцтва Беларусі". Але іх недастаткова. Цяпер жа "пытанне для ЗША палягае ў тым, якія дадатковыя крокі мы можам зрабіць", цытуе словы Бігэна ТАСС.

Першы намеснік дзяржсакратара ЗША лічыць, што для змены сітуацыі ў Беларусі "спатрэбяцца таксама далейшыя намаганні... вельмі адважнага народу Беларусі падтрымліваць ціск". Таксама трэба ўлічваць і ролю Расіі.

"Маскве не падабаецца выбар, які перад ёй стаіць, — кажа Стывен Бігэн. — Але калі яны прыбяруць яго [Аляксандра Лукашэнку] або дазволяць яго прыбраць, яны асцерагаюцца, што можа ўзнікнуць сітуацыя, пры якой яны не будуць кантраляваць наступствы".

Бігэн лічыць, што расійскае кіраўніцтва, асабіста Уладзімір Пуцін не давяраюць Лукашэнку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі