У ЗША здымуць рымэйк “Кашмара на вуліцы Вязаў”
Пяць гадоў таму таксама была спроба перазняць славуты фільм: карціна тады атрымала разгромныя рэцэнзіі крытыкаў.
Кінастудыя New Line Cinema распрацоўвае рымэйр фільма жахаў “Кашмар на вуліцы Вязаў”. Сцэнарый напіша Дэвід Джонсан, які працаваў над хорарамі “Закляцце 2” і “Хадзячыя мерцвякі”. Імаверна, карціна стане яшчэ адным перазапускам карціны 1984 года, але кампанія пакуль не падзялілася дэталямі праекта.
Запрашэнне ў праект акцёра Джэкі Эрла Хэйлі, які сыграў зладзюгана Фрэдзі Кругера ў стужцы 2010 года, малаверагоднае. Хутчэй за ўсё будуць шукаць маладзейшага выканаўцу, бо Хэйлі цяпер 54 гады. Тэрміны працы над новым фільмам не ўдакладняюцца, дата прэм’ер таксама.
Пяць гадоў таму New Line Cinema рабіла спробу адрадзіць “Кашмар на вуліцы Вязаў”. Тады фільм з бюджэтам у 30 мільёнаў долараў сабраў у пракаце 115 мільёнаў і атрымаў разгромныя рэцэнзіі ад крытыкаў. Прыхільнікі таксама былі не ў захапленні ад рымэйка.
Першы фільм “Кашмар на вуліцы Вязаў”, які выйшаў у 1984 годзе, стаў асновай вялікай франшызы, у якую ўвайшлі восем поўнаметражных фільмаў, кнігі, гульні і коміксы. Амаль ва ўсіх карцінах вобраз Кругера ўвасобіў Роберт Інглунд, піша Lenta.ru
Фота: furfur.me