Удава загінулага ва Украіне беларуса-добраахвотніка пайшла на вайсковую службу

Алена Гергель і Васіль Парфянкоў са сваімі дзецьмі

Алена Гергель і Васіль Парфянкоў са сваімі дзецьмі / svaboda.org

Алена Гергель, удава загінулага ва Украіне беларускага добраахвотніка Васіля Парфянкова ("Сябро"), пайшла на вайсковую службу ва УСУ, паведамляе Радыё Свабода. Дагэтуль яна была валанцёрам і інструктарам па тактычнай медыцыне. Дзеці засталіся з яе бацькамі ў Кіеве.

Парфянкоў — былы беларускі палітвязень, працяглы час змагаўся супраць рэжыму Лукашэнкі. Гергель пазнаёмілася з ім ва Украіне ў 2015 годзе. У іх нарадзіліся сын Мілан і дачка Саламея (таксама разам з імі жыў Любамір — старэйшы сын Алены). Васіль вырашыў ваяваць за Украіну, бо для яго гэта быў адзіны шлях вызваліць Беларусь, кажа ўдава.

Васіль Парфянкоў ваяваў у складзе батальёна Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў (яго камандзір Мікола Каханіўскі нядаўна загінуў на фронце), а пасля перайшоў у полк Каліноўскага. Ён загінуў у чэрвені 2022-га пад Лісічанскам. 

Алена Гергель мяркуе, што ўкраінскаму войску сёння вельмі патрэбныя матываваныя людзі: "Патрэбныя патрыёты, людзі, якія прагнуць перамогі". Пакуль яна праходзіць "вучэбку", пасля якой вызначаць, дзе яна будзе служыць.

Па словах жанчыны, для яе гэта было цяжкае рашэнне. "Бо вельмі люблю дзяцей, але ў нас ні ў каго не будзе жыцця, калі мы не пераможам, — кажа яна. — Ані мяне, ані дзяцей не будзе ўвогуле".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі