Удзельніцы міжнароднай журналісцкай місіі адмовілі ў беларускай візе
Адной з удзельніц міжнароднай журналісцкай місіі, якая гэтымі днямі наведвае нашу краіну, не далі беларускай візы.
Прыехаць да нас не змагла прадстаўніца арганізацыі Civil Rights Defenders Яхана Кураш, інфармуе БАЖ.
Нагадаем, місія сфармаваная пад эгідай Міжнароднай федэрацыі журналістаў. У яе ўвайшлі арганізацыі, якія займаюцца абаронай правоў журналістаў, пытаннямі волевыяўлення і развіцця СМІ.
Прадстаўнікі місіі наведваюць нашу краіну з 21 па 23 верасня. Мэта паездкі — вывучэнне сітуацыі са свабодай прэсы ў Беларусі і ацэнка пераменаў у гэтай галіне, што адбыліся апошнім часам.
Удзельнікі місіі сёння сустрэліся з прадстаўнікамі незалежных выданняў, а таксама першай намесніцай кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталляй Пяткевіч і з кіраўніцтвам Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі на чале з Аляксандрам Зімоўскім.
Брыфінг, на якім дэлегацыя папярэдне падсумуе вынікі візіту, мае адбыцца ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры 23 верасня ў 16.00.