Кантактнай групе па Украіне прадставілі новага прадстаўніка АБСЕ

Новы прадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе па ўрэгуляванні крызісу ва Украіне аўстрыйскі дыпламат Марцін Сайдзік прыступіў да выканання сваіх паўнамоцтваў. Яго прадставіла ўдзельнікам чарговага паседжання групы ранейшая прадстаўніца АБСЕ Хайдзі Тальявіні. Яна абвясціла пра сваю адстаўку яшчэ 6 чэрвеня, а сёння яна перадала паўнамоцтвы свайму пераемніку.

Як адзначыла Тальявіні, сёння яна працавала ў кантактнай групе разам з Сайдзікам і гэта была апошняя сустрэча з яе ўдзелам.

Сустрэча кантактнай групы па Данбасе прайшла сёння ў Мінску, у “Прэзідэнт-гатэлі”. Ёй папярэднічалі перамовы трох падгруп — у палітычных, гуманітарных і эканамічных пытаннях, паведамляе БелаПАН. Абмяркоўваліся пытанні інфраструктуры Данбаса і выплата пенсій, а таксама праблема абмену палоннымі. У тым ліку гаворка ішла пра ўмовы ўтрымання расійскай лётчыцы Надзеі Саўчанка, якая ўжо амаль год знаходзіцца пад вартай у Расіі.

Фота: hubs.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі