Уільямс ірвецца да Шарапавай, Эрані разгромлена за 46 хвілін
У фінале Ралан Гарос сустрэнуцца амерыканская і расійская тэнісісткі.
У паўфінальным матчы першая ракетка свету Серэна Уільямс разграміла італьянку Сару Эрані — 6:0, 6:1.
Нагадаем, у іншым матчы 1/2 фінала Адкрытага чэмпіянату Францыі Марыя Шарапава перамагла беларуску Вікторыю Азаранку — 6:1, 2:6, 6:4.