Украіна адгароджваецца ад Расіі сцяной
Савет нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны прыняў рашэнне правесці аднабаковую дэмаркацыю і ўсталяваць інжынерныя збудаванні на мяжы з Расіяй.
Пра гэта заявіў сакратар СНБА Андрэй Парубій на брыфінгу ў панядзелак, перадае УНІАН.
Паводле яго слоў, СНБА даручыў Кабінету міністраў арганізаваць аднабаковую дэмаркацыю расійска-ўкраінскай дзяржаўнай мяжы ды забяспечыць яе належным інжынерна-тэхнічным уладкаваннем ў адпаведнасці з наяўным узроўнем пагроз нацыянальнай бяспецы.
Парубій патлумачыў, што плануецца забяспечыць ахову на ўсіх участках расійска-ўкраінскай мяжы, а не толькі там, дзе ёсць прапускныя пункты.
Фота — УНІАН