Украіна будзе хадайнічаць аб экстрадыцыі расійскіх баевікоў з Беларусі

Украіна будзе хадайнічаць аб экстрадыцыі расійскіх баевікоў з Беларусі

Украіна будзе хадайнічаць аб экстрадыцыі расійскіх баевікоў з Беларусі "з выкананнем усіх прадугледжаных працэдур". Прэс-служба ўкраінскага прэзідэнта заявіла, што СБУ сабрала "дастаткова доказаў" іх злачынстваў на Данбасе. Цяпер ідуць кансультацыі з беларускім бокам.

Як вядома, 29 ліпеня былі затрыманы 33 грамадзяніны Расіі. Улады Беларусі сцвярджаюць, што яны з'яўляюцца ўдзельнікамі прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера і прыбылі для "дэстабілізацыі сітуацыі" ў нашай краіне напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. Іх нават спрабуюць прывязаць да палітвязняў Сяргея Ціханоўскага і Мікалая Статкевіча. МЗС Расіі сцвярджае, што расіяне знаходзіліся ў нашай краіне транзітам у Турцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі