Украіна і Беларусь падпісалі дамову аб бязвізавым рэжыме
Украіна і Беларусь дамовіліся спрасціць працэдуру рэгістрацыі грамадзян пры ўзаемных паездках у рамках рэалізацыі дамовы аб бязвізавым рэжыме. Адпаведная дамова была падпісаная падчас сустрэчы прэм'ер-міністра Ўкраіны Юліі Цімашэнкі з беларускім калегам Сяргеем Сідорскім у Кіеве.
Паводле новых правілаў, адзначае "Інтэрфакс", грамадзяне кожнай з дзяржаваў атрымліваюць права знаходзіцца на тэрыторыі іншай дзяржавы без рэгістрацыі тэрмінам да 90 дзён з даты ўезду.
Паводле новых правілаў, адзначае "Інтэрфакс", грамадзяне кожнай з дзяржаваў атрымліваюць права знаходзіцца на тэрыторыі іншай дзяржавы без рэгістрацыі тэрмінам да 90 дзён з даты ўезду.