Украінцы злавілі расійскіх вайскоўцаў, якія маглі збіваць самалёты (відэа)
Пра гэта паведаміў прадстаўнік інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка.
Паводле яго слоў, у зоне правядзення антытэрарыстычнай аперацыі байцы ўкраінскага батальёна "Луганск-1" затрымалі дваіх вайскоўцаў Узброеных Сіл Расіі. Іх падазраюць у выкарыстанні пераносных зенітна-ракетных комплексаў супраць украінскай авіяцыі. Іншыя падрабязнасці не паведамляюцца.
Нагадаем, прэзідэнт Пятро Парашэнка заявіў, што 70% расійскіх вайскоўцаў адведзеныя з украінскага Данбаса ў Расію.
Фота — АР