Украінскі баец расказаў, што не здаўся на "Азоўсталі" і выйшаў з акружэння
Аляксандр ("Схід")
Украінскі баец Аляксандр (пазыўны "Схід") расказаў, што ў траўні 2022-га не здаўся на "Азоўсталі" ў Марыупалі і пасля выйшаў з акружэння. Ён тыдзень хаваўся пад зямлёй, а пасля прайшоў пешшу 200 кіламетраў — да ўкраінскіх пазіцый на фронце.
Вайсковец кажа, што выклікаўся добраахвотнікам і паляцеў на дапамогу акружаным расійскімі войскамі абаронцам "Азоўсталі" на верталёце. Удзельнічаў у баях. Калі ж было прынята рашэнне аб здачы ў палон, Аляксандр папрасіў камандзіра пазначыць яго ў спісах зніклым без вестак і паведаміў пра рашэнне паспрабаваць вырвацца з акружэння. Таварыш, які мусіў гэта зрабіць разам з ім, у апошні момант адмовіўся ад такіх планаў. Ён дагэтуль у расійскім палоне.
"Прайшоўшы 200 кіламетраў пешшу, сцёршы ногі ў кроў, я здолеў здабыць свабоду", — кажа вайсковец. Ён абяцае распавесці дэталі выхаду з акружэння ў сваёй кнізе. Цяпер "Схід" ваюе супраць расійскіх акупантаў у складзе 3-й штурмавой брыгады.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.