Украінскі міністр напісаў пра БНР: У Беларусі і Украіны агульная будучыня
Міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін напісаў артыкул пра БНР. Ён мае назву “Украіна і Беларусь. Логіка гісторыі” і з’явіўся на сайце istpravda.com.ua. Клімкін мяркуе, што “ўкраінскі прыклад натхніў беларускіх патрыётаў на стварэнне ўласнай дзяржавы”. Ён праводзіць паралелі паміж Украінскай Народнай Рэспублікай і Беларускай Народнай Рэспублікай, якія “былі знішчаны расійскімі і мясцовымі бальшавікамі”.
Украінскі міністр паразважаў, якім мог быць лёс Беларусі і Украіны, калі б яны скарысталіся шанцам і захавалі незалежнасць у 1918-м. Павел Клімкін бачыць “магутную канфедэрацыю Украіны, Беларусі, Польшчы і Літвы, аб’яднаную традыцыямі Рэчы Паспалітай”, якая б магла змяніць гісторыю кантынента. Ён перакананы, што ў Беларусі і Украіны “не толькі агульнае мінулае, але і агульная будучыня… — аб’яднаная дэмакратычная Еўропа”.
Пры гэтым Клімкін прыгадаў у артыкуле і “вельмі трывожны сігнал” — выкраданне з Беларусі расіянамі 19-гадовага ўкраінца Паўла Грыба. Цалкам гэтую публікацыю гл. тут.