Украінскі спартсмен на Алімпіядзе разгарнуў плакат "Не вайне ва Украіне"
Украінскі спартсмен Уладзіслаў Гераскевіч на Алімпіядзе ў Пекіне разгарнуў плакат "No war in Ukraine" ("Не вайне ва Украіне"). Адбылося гэта падчас кваліфікацыі ў мужчынскім скелетоне і трапіла ў тэлетрансляцыю.
"Я вельмі баюся вайны, як любы нармальны чалавек, я не хачу яе, — пазней сказаў спартсмен. — Гэта мая пазіцыя".
Уладзіславу Гераскевічу 23 гады. Ён — ураджэнец Кіева. Выступае за зборную Украіны па скелетоне з 2016 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.