"Украінскіх шпіёнаў" затрымалі ў Беларусі пасля гучнай заявы Генштаба Украіны

"Украінскіх шпіёнаў" затрымалі ў Беларусі пасля гучнай заявы Генштаба Украіны

25 кастрычніка ў Беларусі па падазрэнні ў шпіянажы на карысць Украіны быў затрыманы ўкраінскі журналіст Павел Шаройка. Затрыманне адбылося на наступны дзень пасля таго, як начальнік Упраўлення верыфікацыі Генштаба Узброеных сілаў Украіны Андрэй Гудзь заявіў, што не ўсе расійскія войскі пакінулі Беларусь пасля вучэнняў "Захад-2017".

"На тэрыторыі Беларусі была створаная групоўка беларуска-расійскіх Узброеных сілаў прыблізна ў колькасці 12 тысяч чалавек, з якіх 5800 — прадстаўнікі РФ, — цытуе ўкраінскага вайскоўца сайт ukrinform.ua. 

Гэта быў ужо не першы раз, калі ўкраінцы казалі пра расійскія войскі, што засталіся ў Беларусі пасля вучэнняў. Раней (гэта было пры канцы верасня) факты, агучаныя ўкраніскім Генштабам, не пацвердзіліся.

Ці магла заява ўкраінскіх вайскоўцаў базавацца на інфармацыі, якую здабыў у Беларусі і перадаў ва Украіну журналіст Павел Шаройка, затрыманы беларускім КДБ на наступны дзень? Беларускі вайсковы аналітык Аляксандр Алесін лічыць, што гэта, хутчэй за ўсё, супадзенне. Ён сцвярджае, што Украіна не бачыць у Беларусі патэнцыйнага праціўніка, але можа збіраць у нашай краіне інфармацыю пра нашае вайсковае супрацоўніцтва з Расіяй.

 

"Украінскіх шпіёнаў" затрымалі ў Беларусі пасля гучнай заявы Генштаба Украіны

"Тое, што Шаройка знайшоў тут нешта, кампраментуючае беларуска-расійскія вайсковыя сувязі: нейкую часць ці падраздзяленне — мне не падаецца верагодным, — распавядае Еўрарадыё Аляксандр Алесін. — Наўпроставай сувязі [паміж заявай Генштаба УС Украіны і затрыманнем Паўла Шаройкі] я не бачу. Магчыма, што ёсць нейкія невядомыя нам рахункі паміж структурамі, і ёсць, скажам так, метады адплаты, хаця б у інфармацыйным плане.

Але пры тым мізеры інфармацыі, які мы маем, я б не асмеліўся сказаць, што затрыманне спадара Шаройкі выкліканае тым, што ён адкрыў наяўнасць расійскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі".

Разам з Шаройкам КДБ затрымаў грамадзяніна Беларусі, імя якога ў інтарэсах следства не паведамляецца. Па версіі Камітэта дзяржбяспекі, беларус "па заданні ўкраінскай вайсковай выведкі за грашовае ўзнагароджанне займаўся зборам і перадачай інфармацыі аб абароназдольнасці Рэспублікі Беларусь".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі