Улад Вялічка прызначаны часовым спікерам Форуму грамадзянскай супольнасці

Кіраўнік няўрадавай арганізацыі "Міжнародны кансорцыум "ЕўраБеларусь" Улад Вялічка прызначаны часовым спікерам Форуму грамадзянскай супольнасці палітыкі Еўрасаюза "Усходняе партнёрства". Нагадаем, папярэднім спікерам таксама быў прадстаўнік Беларусі Сяргей Мацкевіч, а ў студзені 2011 года чакаецца абранне пастаяннага спікера. У інтэрв`ю БелаПАН Вялічка паведаміў, што таксама быў пераабраны нацыянальным каардынатарам беларускай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці.

Удзельнікі другой канферэнцыі Форуму, якая днямі прайшла ў Берліне, узгаднілі прыярытэтныя сферы супрацоўніцтва з урадамі і еўраструктурамі, сярод якіх пытанні візавай лібералізацыі, рэформы судовай сістэмы, адукацыі і маладзёжнай палітыкі.

Вялічка адзначыў, што "актыўная частка беларускай грамадзянскай супольнасці працягне працу над "дарожнымі картамі". Ён падкрэсліў адсутнасць манаполіі якой-небудзь з груп трэцяга сектара краіны на супрацоўніцтва з ЕС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі