Улады Брэста забаранілі эсдэкам першамайскае шэсце
Адпаведную заяўку ў гарвыканкам падавалі мясцовыя сябры БСДП і Свабоднага прафсаюзу.
Актывісты планавалі прайсціся прайсці па цэнтральных вуліцах горада да плошчы Леніна з сацыяльна-эканамічнымі патрабаваннямі.
Прычынай забароны стала тое, што шэсце супадае з маршрутам і часам дэманстрацыі, якую ладзіць Брэсцкае абласное аб'яднанне прафсаюзаў. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў актывіста Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада" Ігар Маслоўскі:
Маслоўскі: "На самой справе нічога не супадае, бо, як мы бачым з сайту гарвыканкаму, калона збіраецца на вуліцы Гогаля і вуліцы Леніна. Мы ж збіраліся ісці ад перасячэння вуліцы Машэрава і бульвару Касманаўтаў: гэта два кіламетры! Да таго часу, як мы бы датуль дайшлі, яны бы ўжо разыйшліся. Мы лічым, што гэта прамая дыскрымінацыя па палітычных і сацыяльных матывах".
Нагадаем, што летась Брэсцкі гарвыканкам упершыню за 13 год дазволіў незалежную дэмантрацыю на 1 траўня. Каля 200 чалавек прынялі ўдзел у шэсці пад бел-чырвона-белымі сцягамі.
Фота з архіву Еўрарадыё