Улады скарацілі 41 адміністрацыйную працэдуру для бізнесу...

Улады скарацілі 41 адміністрацыйную працэдуру для бізнесу...

Сёння ў Беларусі дзейнічае 787 адміністрацыйных працэдур, якія неабходна выконваць для вядзення розных відаў бізнесу. Яны ахопліваюць увесь цыкл існавання прадпрыемства: ад стварэння да ліквідацыі. Гэта вельмі шмат: усяго пяць гадоў таму іх было на 200 менш.

Намесніца міністра эканомікі Ірына Касцевіч на "Асамблеі дзелавых колаў" кажа, што за 2016—пачатак 2017 года ўлады адмянілі 41 працэдуру, і спрасцілі яшчэ 17.

Але за той жа час "у межах рэалізацыі міжнародных дамоваў і заканадаўчых актаў" было ўведзена 37 новых адміністрацыйных працэдур! "Увядзенне новых працэдур складана назваць неабгрунтаваным", — пракаментавала гэты факт намміністра эканомікі.

Такім чынам, за апошні год у Беларусі стала на 4 адміністрацыйныя працэдуры менш. Гэта 0,5% ад іх агульнай колькасці. Вось такое спрашчэнне ўмоваў вядзення бізнесу!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі