Улады заклікаюць вытворцаў “агрэсіўна” гандляваць з арабамі і кітайцамі
“Трэба быць больш агрэсіўнымі” — заклікаў кіраўнікоў прадпрыемстваў намеснік старшыні Баранавіцкага райвыканкама Віктар Аляксееў.
Старыя рынкі страчаныя, новыя не знойдзеныя. Экспарт баранавіцкіх тавараў у Расію зменшыўся за год напалову.
Спынены экспарт кававага напою ў Польшчу – не дамовіліся па коштах. Зменшыліся пастаўкі мэблі, тканіны, будматэрыялаў. Кіраўніцтва горада заклікае гандляваць з краінамі Блізкага Ўсходу, арабскімі краінамі і Кітаем.
Пакуль толькі на складах камбіната харчовых прадуктаў сабралася прадукцыі на 6 мільярдаў рублёў, з іх на 2,3 мільярды – алкаголю. Зрэшты, прадаць арабам алкаголь будзе складана.
Таму кіраўніцтва горада падумвае, ці не скасаваць абмежаванні на гандаль алкаголем падчас масавых святаў.