Улады знайшлі мастака, які намаляваў калючы дрот на графіці "Мінск-Масква"

Улады знайшлі мастака, які намаляваў калючы дрот на графіці "Мінск-Масква"

Мінскія ўлады выявілі мастака, які дамаляваў калючы дрот на графіці пра сяброўства Мінска і Масквы. Цяпер Мінгарвыканкам хоча спагнаць з мастака выдаткі на аднаўленне малюнка. Пра гэта заявіў старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац.

"Графіці з'явілася падчас правядзення Дзён Масквы, эскіз быў узгоднены. Лічу, няправільна, што хтосьці зыходзячы з асабістых памкненняў прыходзіць і дамалёўвае. Калі пусціць справу на самацёк — гэта дарога ў нікуды, тады кожны можа маляваць дзе хоча і што хоча. Мы абавязкова спагонім усе панесеныя выдаткі", — цытуе БЕЛТА словы Шорца.

Кіраўнік Мінгарвыканкама заявіў, што цяпер рыхтуюцца неабходныя дакументы для звароту ў суд.

Нагадаем, графіці, якое сімвалізавала сяброўства Мінска і Масквы з'явілася на адным з дамоў на вуліцы Магілёўскай сёлета ў чэрвені падчас Дзён Масквы ў Мінску. Пазней на выявах хлопчыка і дзяўчынкі невядомы мастак дамаляваў калючы дрот. Напрыканцы лістапада рабочыя аднавілі першасны выгляд малюнка. Праверкай здарэння займаўся Следчы камітэт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі