Уладзімір Навасяд выбраны старшынём Партыі свабоды і прагрэса
Уладзімір Навасяд выбраны старшынём Партыі свабоды і прагрэса, устаноўчы з'езд якой прайшоў у Магілёве.
Таксама былі прынятыя статут і праграма партыі. У адпаведнасці са статутам, новая партыя з'яўляецца палітычным аб'яднаннем ліберальнай арыентацыі.
Як заявіў лідэр аргкамітэта па стварэнні Партыі свабоды і прагрэса Ўладзімір Навасяд, ПСП прыкладзе "максімальныя высілкі, каб інтэграваць Беларусь у еўрапейскія структуры". Палітык звярнуўся да калегаў па дэмакратычных партыях з заклікам прыкласці для гэтага ўсе свае высілкі, інфармуе БелаПАН.
Нагадаем, Партыя свабоды і прагрэса спрабуе зарэгістравацца ўжо ў чацвёрты раз.