Уладзімір Шанцаў з АГП: выхад толькі адзін — ліквідацыя

У Беларусі даўно няма палітычнай канкурэнцыі / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
У Беларусі даўно няма палітычнай канкурэнцыі / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Выканаўца абавязкаў старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Шанцаў у інтэрв'ю "Народнай волі" кажа, што яна гатова да ліквідацыі. Ён не бачыць магчымасці для яе дзейнасці ў новых умовах.

"Давядзецца ліквідаваць, бо не зможам выканаць тыя новыя ўмовы, якія будуць рэгламентаваць дзейнасць партый [пасля змены адпаведнага заканадаўства], — распавядае Шанцаў. — Напрыклад, зараз у АГП каля 3500 членаў партыі, а ў будучым мінімальны колькасны парог для стварэння партыі — 5 тысяч чалавек. Я — рэаліст, а таму дакладна кажу: у сённяшніх умовах такую колькасць сябраў партыі мы не збяром і перарэгістрацыю не пройдзем. У такім выпадку які выхад? Толькі адзін — ліквідацыя".

Уладзімір Шанцаў лічыць, што з тых жа прычын ліквідацыя чакае і шэраг іншых апазіцыйных структур. "Пакуль варушымся, працуем, наколькі гэта магчыма ў сённяшніх рэаліях. Праводзім палітсаветы, прымаем рэзалюцыі", — дадае Шанцаў.

У Беларусі за кратамі на сённяшні дзень знаходзяцца 12 сябраў АГП, а сярод іх і старшыня партыі Мікалай Казлоў. Летась яго асудзілі на 2,5 года калоніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі