Улаховіч не згодны, што яго называюць "кішэнным палітыкам"

Улаховіч не згодны, што яго называюць "кішэнным палітыкам"

У пятніцу, 25 верасня, адбыліся чарговыя выступленні кандыдатаў у прэзідэнты ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё. Мікалай Улаховіч не стаў паўтараць свае звароты на тэлебачанні. У сённяшнім выступленні ён, між іншым, адзначыў, што пайшоў на выбары самастойна, "пры дапамозе сваіх сяброў", аднапартыйцаў, казацтва. Кандыдат не згодны, што яго называюць "кішэнным палітыкам". "Я ўжо самастойны, дарослы чалавек, які адбыўся, са сваім бачаннем гэтага жыцця", — сказаў Мікалай Улаховіч.

Кандыдат у прэзідэнты заклікаў беларусаў прыйсці на выбары, каб там выказаць сваю пазіцыю і тады "не апраўдаюцца надзеі прыхільнікаў байкоту". Улаховіч распавёў, што калісьці працаваў ва Упраўленні справамі прэзідэнта Беларусі, у часы, калі ім кіраваў Іван Ціцянкоў. Адтуль ён сышоў, бо тагачаснаму кіраўніку не былі патрэбныя "разумныя людзі".

У пятніцу з радыёзваротам выступіла і Таццяна Караткевіч. Ён вельмі нагадваў яе першае выступленне на тэлебачанні.

Улаховіч не згодны, што яго называюць "кішэнным палітыкам"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі