Унучка Лукашэнкі расказала, як стала вядоўцай тэлешоу

Дар'я Лукашэнка / @sputnikby
Дар'я Лукашэнка / @sputnikby

Унучка Аляксандра Лукашэнкі Дар'я расказала, як стала тэлевядоўцай рэаліці-шоу для падлеткаў "Героі". Гэта сумесны праект Беларускага тэлебачання, МНС і "Прэзідэнцкага спартовага клуба", якім кіруе яе бацька Дзмітрый Лукашэнка. Па словах Дар'і, яна перамагла ў кастынгу.

"Было шмат хвалявання, я ведала, што на кастынг прыйдуць больш падрыхтаваныя хлопцы і дзяўчаты, больш прафесійныя, у якіх ужо ёсць вопыт на тэлебачанні", — расказала дзяўчына ў інтэрв'ю расійскаму агенцтву "Спутник".

Дар'я кажа, што рыхтавалася да выпрабавання — "праглядала Youtube-ролікі з падобнымі шоу. Глядзела, як там паводзяць сябе вядоўцы, і на падставе гэтага ўжо выбудоўвала свае паводзіны". Здымкі ішлі, калі Дар'я яшчэ вучылася ў школе. Яны патрабавалі шмат часу, але ёй "зрабілі досыць зручны расклад".

Цяпер дзяўчына ўжо вучыцца ў ВНУ — якім менавіта, яна не ўдакладніла. Сказала толькі, што працягвае вучобу "ва ўніверсітэце, на эканамічным факультэце". Але чым хацела б займацца ў далейшым, яна яшчэ не вырашыла.

"На сённяшні момант я не магу сказаць, кім я буду наогул. Напэўна, проста хацелася б стаць як мінімум добрым чалавекам", - сказала Дар'я Лукашэнка. Куміраў, па словах дзяўчыны, у яе няма. А прыклады для пераймання яна бярэ ў сям'і.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі