Упаўнаважаны Парашэнкі заявіў пра 5-6 тысяч забітых украінскіх салдат
Дагэтуль афіцыйныя страты ўкраінскіх Узброеных Сілаў на Данбасе крыху перавышалі 1700 чалавек.
Упаўнаважаны прэзідэнта Украіны па справах крымскататарскага народу, дэпутат Вярхоўнай Рады Мустафа Джэмілёў заявіў, што падчас правядзення антытэрарыстычнай аперацыі на Данбасе ў 2014-2015 гадах загінулі каля 5-6 тысяч украінскіх салдат і афіцэраў. Адбылося гэта падчас сустрэчы Джэмілёва з актывістамі ўкраінскага таварыства ў Рыме, інфармуе ТСН. А вось расіян там было забіта ўдвая болей, сцвярджае дэпутат і упаўнаважаны Пятра Парашэнкі.
Нагадаем, што па стане на 7 чэрвеня афіцыйныя страты ўкраінскіх вайскоўцаў складалі 1723 чалавекі. З іх 1368 чалавек — салдаты і афіцэры Узброеных Сілаў.
Фота: АР, AFP