Упершыню Беларусь наведае міністр абароны Сірыі

2—5 сакавіка Беларусь з афіцыйным візітам наведае міністр абароны Сірыі Хасан аль-Туркмані. Як паведамілі ў Мінабароны Беларусі, гэты візіт — першы ў гісторыі беларуска-сірыйскіх адносінаў.
Цырымонія афіцыйнай сустрэчы сірыйскага міністра і перамовы кіраўнікоў ваенных ведамстваў дзвюх дзяржаў прызначаныя на 3 сакавіка, інфармуе БелаПАН.

Пра канкрэтныя мэты візіту і спектр пытанняў, якія будуць абмеркаваныя, не паведамляецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі