Упершыню здзейснена квантавая тэлепартацыя на 25 кіламетраў
Навукоўцы апублікавалі вынікі сваіх даследаванняў у часопісе Nature Photonics.
Як інфармуе УНІАН, у сваім эксперыменце яны разнеслі два заблытаныя фатоны на адлегласць у 25 кіламетраў па аптычным валакне. Адна з часціц (другая) апынулася пры гэтым у крышталі.
Далей фізікі змянілі квантавы стан першага фатона з дапамогай уздзеяння на яго трэцім. У выніку стан другой часціцы (якая знаходзілася ў крышталі) змяніўся.
Такім чынам навукоўцы назіралі праяву квантавай заблытанасці: хоць фатоны былі разнесеныя на адлегласць 25 км, змяненне стану аднаго з іх адбілася на іншым. Даследчыкі палепшылі сваё папярэдняе дасягненне дзесяцігадовай даўніны, калі тэлепартавалі стан фатона на адлегласць 6 км.
Навукоўцы кажуць, што іх даследаванні могуць прывесці да прагрэсу ў выкарыстанні заблытаных фатонаў у квантавай крыптаграфіі.