Урад плануе падняць тарыфы на газ і электраэнергію з 1 снежня

Па словах чыноўніка, якія перадае tut.by, ва ўрада ёсць разлік і абгрунтаванне для нязначнага павелічэння тарыфаў на камунальныя паслугі, звязаных з выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў. У прыватнасці, гэта газ і электраэнергія. Але гэтае пытанне яшчэ будзе абмяркоўвацца з кіраўніком дзяржавы, кажа віцэ-прэм'ер.


 
Магчымае павышэнне тарыфаў Калінін растлумачыў неабходнасцю аплочваць узрослыя выдаткі на імпарт энергарэсурсаў. Аднак, дадаў чыноўнік, уздымаць кошты на іншыя паслугі ЖКГ сёлета ва ўрада няма падстаў.


 
Дарэчы, гэтае павышэнне тарыфаў на электраэнергію можа стаць ужо сёмым з пачатку года. У апошні раз кілаватаў даражэў 1 лістапада на 8,3% да 610,6 рубля за 1 кВт•гадз. На пачатку месяца на 19% павялічыліся кошты на газ да 1466,6 рубля за кубаметр. Таксама на 6,8% падаражэла цеплавая энергія для ацяплення і гарачага водазабеспячэння.



Фота — hata.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі