Ураган у Баранавічах, ёсць пацярпелыя (фота)

Асабліва шмат дрэваў вырвана ў каранямі на вуліцы Брэсцкай. Некаторыя перакрылі рух транспарту. На месцы ўжо працуюць выратавальнікі, якія рэжуць паваленыя дрэвы і сцягваюць іх з дарогі. Таксама ў горадзе вецер валіў платы і зрываў шыфер з дахаў дамоў і аўтобусных прыпынкаў.


Як паведамляе сайт іntex-press.by, у Баранавічах на вуліцы Леніна з даху крамы, дзе ідзе капітальны рамонт, вецер скінуў блокі, цэглу і будаўнічае смецце.

Пацярпелі дзве жанчыны, жыхаркі Мінска, якія выконвалі будаўнічыя працы. Яны схаваліся ад дажджу пад навес і ў гэты момант вецер скінуў на іх блокі. Жанчыны кажуць, што іх выратавалі будаўнічыя каскі.


Нагадаем, сёння ўраган таксама наведаў Пінск, дзе вырываў з каранямі дрэвы.

Ураган, які абрынуўся на Баранавічы, ноччу дабярэцца да Мінска

Стыхія на Брэстчыне: у чатырох раёнах пашкоджаныя каля 40 будынкаў

Фота — іntex-press.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі