Усе інтэрнаты Мінска правераць на выкананне правіл пажарнай бяспекі

У Мінску ўсе інтэрнаты да 24 снежня правераць на выкананне правіл пажарнай бяспекі. Адпаведнае даручэнне даў старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац.

Нагодай для яе стаў нядаўні пажар ў інтэрнаце на праспекце Пушкіна. Узгаранне пачалося ў блоку на дзявятым паверсе, полымя распаўсюдзілася на агульны калідор. А жыхарка пакоя была на працы. Ратавальнікі эвакуіравалі людзей, на шчасце пацярпелых няма.

Галоўнае парушэнне — дадатковае электраабсталяванне ў пакоі і захаванне асабістай маёмасці ў калідорах, адзначае тэлеканал "Беларусь 1".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі