Усе траўмы з дзяцінства — ці разумеюць гэта бацькі? Шчырыя аповеды беларусаў

Усе траўмы з дзяцінства

Усе траўмы з дзяцінства / unsplash.com

— Многія праблемы дарослых людзей — гэта вынік дзіцячых траўмаў, — кажуць нам псіхолагі. — І калі вы разумееце свае траўмы, важна іх прапрацоўваць. Можна, напрыклад, пагаварыць з бацькамі, на якіх усё жыццё за нешта крыўдзіцеся — выгаварыцца самім, выслухаць іх. І, можа быць, нешта для сябе зразумець, прыняць ці проста адпусціць.

Некаторыя рэагуюць на такія парады скептычна, маўляў "ну што ўжо варушыць мінулае, усё роўна нічога не зразумеюць". Іншыя, пасталеўшы, пачынаюць пераймаць мадэлі паводзін сваіх тат і мам і наносіць аналагічныя траўмы ўласным дзецям. Хтосьці апраўдвае не вельмі шчаслівае дзяцінства цяжкімі ўмовамі, у якіх даводзілася жыць шмат гадоў таму...

Але ёсць і тыя, хто адважваецца на шчырую размову.

Пазнаёміўшыся з такімі беларускамі і беларусамі, Еўрарадыё распытала іх, як праходзілі гэтыя размовы і ці не пагоршыліся адносіны пасля іх.

 

“Такога не было!”

Я доўга лячыла дэпрэсію, убухала шмат грошай і сіл на гэта. Падчас сесій з псіхолагам усплывалі не самыя прыемныя ўспаміны (тут трэба заўважыць, што сваё дзяцінства я памятаю дзесьці гадоў з 11-12).

Все травмы из детства — понимают ли это родители? Откровения белорусов
Тата папрасіў прабачэння... / unsplash.com

Слова "псіхалогія" як чырвоная ануча на быка

Дрыготкімі вуснамі мама сказала, што я хворая, псіхолагзло і настройвае супраць бацькоў. Ну і патрабаванне клятвеннаебольш не хадзіць. Пасля на працягу многіх гадоў без упамінання слова "псіхалогія" (гэта як чырвоная ануча на быка!) лёгкія зрухі адбыліся, але цуду не адбылася. У выніку я абмежавала зносіны, а потым мама памерла.

Так што мая гісторыя без хэпі-энду, але я ўжо сама — мама, і хопіць азірацца назад. Знайшла адказы, прыняла, зразумела, даравала, удзячная.

 

"Маці прызналася, што думае, колькі нарабіла памылак"

Некаторы час таму я звярнулася па дапамогу да псіхолага. Мой запыт не быў звязаны з маёй маці ці бацькам, а датычыўся адносін у маёй уласнай сям'і. Але амаль адразу стала зразумела, што мае праблемы ідуць з дзяцінства.

Я  расказала маці, што я пайшла да спецыяліста, і ёй было цікава. Я б нават сказала, што па яе голасе (размаўляем з ёй па тэлефоне) можна было падумаць, што гэта для яе новая "забаўка". Яна пыталася з такой лёгкай іроніяй, "а што там псіхолаг сказаў". Нібыта яна чакала, што псіхолаг дасць мне інструкцыю, як адразу выпаўзці з майго крызісу.  

У нас ёсць дзве балючыя тэмы, якія я цяпер прапрацоўваю і паралельна размаўляю пра іх з маці. Самая балючая — гэта тэма аборту.

Мне было 18. Каханне скончылася тым, што мая цяжарнасць была нікому не патрэбная і мяне змусілі да аборту, у тым ліку і мая маці. І я на гэтую тэму не размаўляла ні з кім больш за 10 гадоў (глушыла ўсе эмоцыі, не магла выбудаваць нармальныя адносіны з мужчынамі і гэтак далей). У свой час маці (я чула на свае вушы) абмяркоўвала гэта са сваімі сяброўкамі за маёй спіной.

Калі цяпер я размаўляла з мамай на гэтую тэму, яна  плакала, вінаваціла сябе і гэтак далей. Але цікава, што мне яна сказала, што нібыта ні з кім пра гэта не размаўляла. І калі я ёй сказала, што муж маёй сястры мяне падкалваў, маўляў "кажуць ты аборт зрабіла", маці адрэагавала, што "ці мала што ён сказаў, нейкую фігню выдумаў".

Все травмы из детства — понимают ли это родители? Откровения белорусов
Маё цела — мой выбар / unsplash.com
Все травмы из детства — понимают ли это родители? Откровения белорусов
Тата і малы / unsplash.com

"Як мама хацела б, каб дзеці выказвалі тое, што іх турбуе"

Кожны раз, як чую пра тое, што нам зрабілі мамы і таты, думаю, што я таксама мама, якая (часам неасэнсавана, а часам таму што трэба было — напрыклад, эміграцыя) дакладна зрабіла нешта недобрае сваім дзецям. Я, як мама, хацела б, каб дзеці мне выказвалі тое, што іх турбуе.

 

Старыя крыўды робяць зносіны павярхоўнымі

Усё вельмі індывідуальна. У кожным выпадку свой метад. Я тэрапеўт з вялікім вопытам работы (выбар прафесіі не быў прыняты бацькамі). Даволі часта ў крэсле насупраць аказваецца чалавек з падобнай на маю траўмай дзяцінства. Я вучу прапрацоўваць праблему знутры, а не звонку, і гэта здаецца адзіным слушным рашэннем.

Асабіста мяне старыя крыўды атручваюць, і ўжо шмат гадоў, ды яшчэ і пасля эміграцыі, робяць зносіны з роднымі вельмі павярхоўнымі. Думаю, што калі па той бок людзі, якім і самім у кайф мець зносіны не толькі пра надвор'е, гатовыя пачуць, то мае сэнс гаварыць. Іншая справа якім чынам. Хутчэй, не разлічваючы на разуменне і прыняцце, а больш на "рассейванне туману", каб усё стала на свае месцы і знайшлося тлумачэнне сённяшнім межам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі