Успышка Эболы ў Нігерыі: звольненыя 16 тысяч лекараў
Прэзідэнт Нігерыі Гудлак Джонатан звольніў 16 тысяч лекараў-ардынатараў з лякарняў краіны.
Нігерыя — адна з краін, закранутых успышкай ліхаманкі Эбола. У чацвер было абвешчана, што там ад гэтага захворвання загінуў чацвёрты чалавек.
Звольненыя лекары — чальцы нігерыйскай медычнай асацыяцыі — з першага ліпеня абвясцілі страйк, пратэстуючы супраць таго, што ўрад ігнаруе папярэднія пагадненні, перадае ВВС.
Улады абяцаюць, што вызваленыя месцы зоймуць новыя спецыялісты. Аднак у Асацыяцыі лекараў-ардынатараў сцвярджаюць, што ўрад сябе падманвае.
Лекары-ардынатары складаюць большасць лекарскага персаналу ва ўніверсітэцкіх клінічных лякарнях.
Фота — vremechko.org