Узброенымі сіламі Украіны будзе камандаваць беларус

Замест генерал-палкоўніка Уладзіміра Заманы начальнікам Генеральнага штабу — Галоўнакамандуючым Узброеных Сілаў прызначаны Юрый Ільін.



Адпаведныя ўказы апублікаваныя на сайце прэзідэнта Украіны.



Да гэтага Ільін займаў пасаду камандуючага Ваенна-марскога флоту Украіны. Дарэчы, біяграфія новага кіраўніка ўкраінскімі Узброенымі сіламі пачалася ў Беларусі. Ён нарадзіўся ў Рагачове ў 1962 годзе, а ў Мінску ў 1979 годзе скончыў сувораўскую вучэльню.



Фота — mnsvu.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі