Ужо зіма? 19 лістапада ў Беларусі — да -1 і месцамі снег

Зіма ў Беларусі

Зіма ў Беларусі / Еўрарадыё

У нядзелю, 19 лістапада, надвор'е ў Беларусі будзе воблачнае з праясненнямі. Месцамі выпадзе снег, у тым ліку — мокры.

Тэмпература паветра ўночы будзе ад -7 да -1 градуса. Па ўсходзе краіны паветра астыне да -9. Удзень слупок тэрмометра выберацца ў плюс. Тэмпература чакаецца на ўзроўні -4..+2 градусы.

Ваганне тэмператур у раёне нуля справакуе галалёд. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца.

Уночы і раніцай у асобных раёнах прагназуецца слабы туман. Вецер паўднёвы, слабы. Такі прагноз даюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі