Узлёт і падзенне БНР — вядомыя факты і таямніцы (+відэа)
25 сакавіка 1918 года была створаная Беларуская Народная Рэспубліка. Праіснавала яна нядоўга, але падзея тая стала знакавай. Стагоддзе БНР сёлета ўпершыню сумесна адзначае не толькі дэмакратычная супольнасць краіны, але і ўлады незалежнай Беларусі.
Навошта беларусам у 1918 годзе трэба было ствараць сваю рэспубліку? Ці былі для гэтага знешнепалітычныя ўмовы? Чаму БНР не здолела адстаяць сваю незалежнасць? Ці можна лічыць БССР лагічным працягам БНР? Ці засталіся ў гісторыі БНР дагэтуль невядомыя старонкі?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё шукаем адказы разам з гісторыкамі, кандыдатамі гістарычных навук Нінай Стужынскай і Ігарам Мельнікавым.