Ва Украіне канфіскавалі сотні беларускіх халадзільнікаў

Ва Украіне канфіскавалі сотні беларускіх халадзільнікаў

Ва Украіне працягваюць канфіскоўваць беларускую маёмасць, якая апынулася на ўкраінскай тэрыторыі. Адбываецца гэта з-за расійскай агрэсіі. Як паведамляе Дзяржаўнае бюро расследаванняў Украіны, на складах у Хмяльніцкім знайшлі груз з нашай краіны: 222 халадзільнікі і 16 маразільнікаў. Яго кошт ацанілі на суму 1 млн 900 тысяч грн (больш за 60 тысяч еўра). Беларускую прадукцыю перадалі Хмяльніцкай абласной вайсковай адміністрацыі для выкарыстання ўкраінскімі вайскоўцамі.

Пасля пачатку вайны ўкраінскія ўлады актыўна займаюцца нацыяналізацыяй беларускай маёмасці. Гэта сотні ці нават тысячы вагонаў і цыстэрнаў з Беларусі, беларускае судна, грузавікі, сталь і калійныя ўгнаенні. Адказаць "сіметрычна" на гэта афіцыйны Мінск не можа.

Ва Украіне канфіскавалі сотні беларускіх халадзільнікаў
dbr.gov.ua
Ва Украіне канфіскавалі сотні беларускіх халадзільнікаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі