Ва Украіне не будуць называць Лукашэнку прэзідэнтам
Ва Украіне не будуць называць Аляксандра Лукашэнку прэзідэнтам, паколькі не лічаць яго законным кіраўніком дзяржавы. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў гэтай краіны Дзмітрый Кулеба. Паводле яго слоў, у афіцыйных дакументах пачнуць выкарыстоўваць толькі імя і прозвішча — "Аляксандр Лукашэнка".
"Лукашэнка ўжо, а апазіцыі яшчэ не хапае легітымнасці", — цытуе словы Кулебы rbc.ua. У Кіеве падкрэсліваюць, што афіцыйныя кантакты Украіны і Беларусі пастаўлены на паўзу. На сённяшні дзень захоўваюцца толькі працоўныя дыпламатычныя каналы паміж знешнепалітычнымі ведамствамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.