Ва Украіне прапануюць разарваць дыпламатычныя адносіны з Беларуссю

Ва Украіне прапануюць разарваць дыпламатычныя адносіны з Беларуссю

У Вярхоўнай Радзе Украіны зарэгістравалі праект пастановы аб разрыве дыпламатычных адносін Украіны з Беларуссю, паведамляе ТАСС.

Аўтарамі гэтага дакумента выступілі сябры міжфракцыйнага аб'яднання "За дэмакратычную Беларусь". Яго асноўную частку складаюць дэпутаты ад партыі экс-прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі "Еўрапейская салідарнасць".

Днямі ва Украіне забаранілі вяшчанне дзяржаўнага тэлеканала "Беларусь 24" за антыўкраінскую прапаганду і паказ расійскіх артыстаў, забароненых ва Украіне. 

Акрамя таго МЗС Украіны чакае тлумачэнняў ад афіцыйнага Мінска наконт заяваў так званай "ЛНР", што яе прадстаўнікі правялі следчыя дзеянні з блогерам Раманам Пратасевічам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі