Ва Украіне выйшлі маркі, прысвечаныя Беларусі
Маркі, выдадзеныя ва Украіне / racyja.com
Ва Украіне выйшлі маркі, прысвечаныя Беларусі. Як паведамляе racyja.com, на аркушыку тры маркі, прысвечаныя пратэстам 2020-га ў Беларусі, тры маркі са здымкамі святкавання 100-годдзя БНР і тры маркі "Неверагодныя" з фота з мітынгу ў Мінску, калі людзі здымалі абутак, каб стаць на лаўкі. На прывесцы змешчана фота жанчыны ў белым перад шарэнгай амапаўцаў і ўрывак з вершу Уладзіміра Някляева.
Па словах ініцыятараў выпуску, "гэтае выданне не толькі знак павагі да ўдзельнікаў гістарычных падзей, які ратавалі гонар беларусаў, іх цягу да свабоды, не толькі ўклад у эмігранцкую філатэлію, але і праява падтрымкі ўкраінцамі беларускага змагання і хоць маленькая, але падтрымка Укрпошты і рэклама яе паслуг".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.