Ва ўрадзе заробак настаўнікаў у 5,6 мільёна назвалі “нядрэнным узроўнем”

Ва ўрадзе заробак настаўнікаў у 5,6 мільёна назвалі “нядрэнным узроўнем”

У сярэднім па краіне настаўнікі зараз зарабляюць 5 мільёнаў 618 тысяч рублёў і гэта “нядрэнны ўзровень”. Такую заяву зрабіла ў інтэрв’ю праграме “Карціна свету” на тэлеканале “Расія-Беларусь” віцэ-прэмʼер Наталля Качанава.

“Я вам так скажу: калі настаўнік працуе і мае адпаведную катэгорыю, яшчэ хоча займацца гуртковай працай, то ў гэтага настаўніка можа быць заробак і 7, і 8, і 10 мільёнаў. Прычым гэта лічбы і статыстыка, якія называю не я. Гэта лічбы, якія агучвалі мне самі выкладчыкі, калі я пра іх гэта пыталася”, — распавяла віцэ-прэмʼер.

Паводле яе слоў, невысокая зарплата ў маладых спэцыялістаў, якія прыходзяць у школу адразу пасьля ВНУ. Але і тут у дырэктараў школ есць магчымасці павышаць заробак маладым настаўнікам, у якіх яны зацікаўленыя, сцвярджае Качанава

“За кошт прэміяльнай аплаты працы, за кошт пазабюджэтнай дзейнасці, а сёння такія магчымасці ў нашых устаноў ёсць. І таму зараз, з улікам пастаўленых перад намі задач, мы ўважліва яшчэ раз вернемся да гэтага пытання”, — заявіла Качанава.

1 красавіка віцэ-прэм’ер прымала ўдзел у нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі, прысвечанай праблемам развіцця адукацыі. Раней Наталля Качанава дазволіла сабе выказванне наконт заробкаў маладых трэнераў у 1,3 мільёна, якія высокая чыноўніца палічыла прымальнымі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі