Ва "Ўсходняга партнёрства" будзе свой парламент
Адпаведнае рашэнне было прынята на гэтым тыдні на сустрэчы ў Стакгольме. Пра гэта заявіў 23 кастрычніка, выступаючы на паседжанні Палаты прадстаўнікоў, удзельнік сустрэчы дэпутат Сяргей Маскевіч. Па яго словах, ужо арганізавана рабочая група, якая зоймецца стварэннем канцэпцыі новага міждзяржаўнага органа.
Маскевіч: “Па выніках сустрэчы створаная працоўная група, якая будзе рыхтаваць дакументы. У яе склад увайшлі прадстаўнікі парламентаў шасці краінаў-удзельніц “Усходняга партнёрства” — Азербайджан, Арменія, Грузія, Малдова, Украіна, Беларусь. А таксама шэсць прадстаўнікоў парламентаў краінаў Еўрапейскага Саюзу”.