Вадзім Гігін: Прэзідэнт зафіксаваў працэс нармалізацыі адносін з ЕС

На сустрэчы са старшынёй Дзярждумы Расіі Сяргеем Нарышкіным Аляксандр Лукашэнка заявіў, што хоча больш актыўна развіваць адносіны з ЕС не ў шкоду Расіі.



На думку палітолага Вадзіма Гігіна, гэта не ёсць новым паваротам у беларускай палітыцы, бо кіраўніцтва краіны ніколі не адмаўлялася ад шматвектарнасці. Але еўрапейскі і амерыканскі партнёры, кажа Гігін, пастаянна выстаўлялі тыя ці іншыя прэтэнзіі да афіцыйнага Мінска. Цяпер жа ЕС пачынае карэктаваць сваю палітыку ў адносінах да Беларусі.


Гігін: "Было б глупствам не зрабіць крокі ў адказ. Прэзідэнт на такім дастаткова высокім узроўні гэтай заявай зафіксаваў сам працэс нармалізацыі. Калі кіраўнік дзяржавы кажа, што ёсць нейкія зрухі, адпаведна, гэты працэс сапраўды ідзе. І гэта не дадумкі журналістаў і экспертаў. Сапраўды ў адносінах заходніх сталіц і Мінска адбываецца нейкі станоўчы працэс. Я б не чакаў, што гэта працэс будзе надта хуткім. Але відавочна, што за апошнія два гады мы ўжо занадта зрабілі нашыя адносіны напружанымі. І зараз трэба сітуацыю некалькі размарозіць, па меншай меры".


Але мяч цяпер на баку ЕС, лічыць Вадзім Гігін. І менавіта Еўрасаюз павінен зрабіць наступныя канкрэтныя крокі насустрач.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі