Вадзяны смерч у італьянскім Сан-Рэма (відэа, якое ўражвае)
Па італьянскім Сан-Рэма прайшоў вадзяны смерч. Відэазапісы з гэтай стыхійнай з’явы апублікаваныя на YouTube.
Паводле выдання La Stampa, смерч пашкодзіў мноства збудаванняў у цэнтры горада. Ніхто не загінуў, аднак тры чалавекі атрымалі раненні.
Вадзяны смерч нагадвае звычайнае тарнада. Ён фармуецца над паверхняй вялікіх вадаёмаў і акіянаў, суправаджаецца небяспечнымі маланкамі і градам.