Вакульчык адказаў, ці дойдзе да суда "справа патрыётаў"

Вакульчык адказаў, ці дойдзе да суда "справа патрыётаў"

У кулуарах Палаты прадстаўнікоў старшыня КДБ Валерый Вакульчык адказаў на пытанне журналістаў, ці дойдзе да суда так званая "справа патрыётаў" (справа "Белага легіёна"). 

Па словах Вакульчыка, яшчэ рана казаць, дойдзе або не дойдзе гэтая гучная справа да суда — яшчэ ідзе следства, абвінавачанні выстаўленыя сур'ёзныя. 

Журналісты звярнулі ўвагу старшыні КДБ на тое, што сілавікі выпусцілі вялікую колькасць абвінавачаных па справе. Вакульчык адказаў на гэта, што знялі абвінавачанні з тых, па кім не было доказаў іх віны. 

З астатнімі затрыманымі па "справе патрыётаў" следства аб'ектыўна разбіраецца, дадаў кіраўнік КДБ. 

У сакавіку-красавіку КДБ затрымаў каля трох дзясяткаў чалавек, абвінаваціўшы іх у падрыхтоўцы масавых беспарадкаў. Потым частку з іх абвінавацілі яшчэ ў стварэнні ўзброенай групоўкі. Большую частку затрыманых з часам выпусцілі, з некаторых з іх ужо знялі абвінавачанні. За кратамі на цяперашні час застаюцца 14 чалавек. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі