У Бярозаўцы працягваюцца затрыманні, сілавікі схапілі шматдзетную маці

Дзіяна Бурштыка

Дзіяна Бурштыка / vk.com

У Бярозаўцы ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці працягваюцца затрыманні. Сілавікі схапілі шматдзетную маці Дзіяну Бурштыка. Прычынай затрымання называюць "экстрэмізм", піша "Наша ніва". Разам з мужам чатыры гады таму Бурштыка адкрыла ў Бярозаўцы бар "Столе" (а пасля і ў Лідзе). Разам з ёй затрымалі некалькіх яго супрацоўнікаў. 

Раней сілавікі неаднаразова праводзілі рэйды на шклозаводзе "Нёман" у Бярозаўцы, былі затрыманыя дзясяткі чалавек. Людзей выводзілі з прадпрыемства "паказальна ў кайданках", каб запалохаць іншых. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі