Валавы ўнутраны прадукт Беларусі сёлета знізіўся на 3,9%

Валавы ўнутраны прадукт Беларусі сёлета знізіўся на 3,9%

Валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў студзені-лістападзе 2015-га знізіўся на 3,9%, у параўнанні з аналагічным перыядам 2014 года. Ён склаў 791,2 трлн рублёў, паведамляе прэс-служба Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

На 3,9% менш было выраблена сельскагаспадарчай прадукцыі, на 7,1% — прамысловай. Інвестыцыі ў асноўны капітал склалі 181 трлн рублёў, гэта амаль на 15% менш, чым было летась.

За 11 месяцаў бягучага года ўвялі ў эксплуатацыю 4 млн 625,1 іыс. квадратных метраў жылля. Гэта на 2,9% менш, чым было ў такіх перыяд ў мінулым годзе.

Больш падрабязна пра асноўныя сацыяльна-эканамічныя паказчыкі Беларусі ў 2015 годзе гл. тут.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі