Вандалы размалявалі новы метрапалітэнаўскі "Штадлер"

Вандалы размалявалі новы метрапалітэнаўскі "Штадлер"

Адзін з вагонаў новага цягніка "Штадлер" мінскага метрапалітэна размалявалі невядомыя хуліганы. Фатаздымкі вагона з'явіліся ў сацыяльных сетках. 

У каментары Еўрарадыё прэс-сакратар метрапалітэна Андрэй Дроб адказаў: "Такога цягніка ў эксплуатацыі ў нас няма. У нас ўсе цягнікі на нашай тэрыторыі ў нармальным стане. Таму шукайце за нашай тэрыторыяй. Гэты цягнік да нас не прыйшоў яшчэ, мы яго не прымалі. Магчыма, цягнік знаходзіцца ў Фаніпалі".

На заводзе "Штадлер" у Фаніпалі карэспандэнту Еўрарадыё прапанавалі даслаць афіцыйны запыт. 

Новыя цягнікі "Штадлер" сталі пастаўляць у мінскае метро ўлетку 2019 года. Плануецца, што яны будуць хадзіць па трэцяй лініі, якая яшчэ будуецца. Некалькі тыдняў таму новыя цягнікі сталі абкатваць па вечарах на другой, Аўтазаводскай, лініі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі