Ваўкавыскія прадпрымальнікі сядзяць за кратамі ўжо чатыры месяцы
8 чэрвеня спаўняецца чатыры месяца з моманту затрымання трох актывістаў прадпрымальніцкага руху з Ваўкавыска. Мікалай Аўтуховіч, Юры Лявонаў і Ўладзімір Асіпенка па-ранейшаму знаходзяцца ў следчым ізалятары № 1 Мінску. Аўтуховіч да таго ж працягвае галадоўку, абвешчаную 16 красавіка. Вязень патрабуе перадаць справу ў суд альбо змяніць усім падследным меру стрымання з утрымання пад вартавых на падпіску аб невыяздзе.
Усе трое былі затрыманыя 8 лютага 2009 года. Праваабаронцы лічаць затрыманых палітвязнямі, зважаючы на тое, што Аўтуховіч і Лявонаў раней былі асуджаныя і прызнаныя міжнароднай грамадскасцю вязнямі сумлення.
2 чэрвеня следства па справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў было падоўжана з санкцыі пракурора Мінскай вобласці яшчэ на месяц.
Як адзначае БелаПАН, у выніку галадоўкі Аўтуховіч страціў 25 кг вагі. Яго трымаюць у медыцынскай частцы следчага ізалятара.