Вайсковую службу на альтэрнатыўнай аснове пройдуць 16 новых прызыўнікоў

 Вайсковую службу на альтэрнатыўнай аснове пройдуць 16 новых прызыўнікоў

Вайсковую службу на альтэрнатыўнай аснове ў Беларусі пройдуць 16 чалавек . Інфармацыя пра такую колькасць “альтэрнатыўшчыкаў” паступіла з ваенкаматаў па стане на 31 траўня, калі скончыўся прызыў. Для 15 асобаў ужо вызначылі месца службы: 7 чалавек пойдуць у арганізацыя аховы здароўя, 5 чалавек — у сацыяльную сферу, 3 чалавекі — у сістэму ЖКГ, паведамляе БЕЛТА.

Першыя альтэрнатыўшчыкі прыбылі на месца службы ў снежні мінулага года. Па выніках папярэдняга прызыву 51 малады чалавек прыступіў да альтэрнатыўнай службы. Усяго ў 2016 годзе для 60 грамадзян па рашэнні прызыўных камісій вайсковую службу замянілі на альтэрнатыўную, аднак 9 чалавек адмовіліся яе праходзіць.

Такую замену службы ў войску ў Беларусі дазваляюць асобам, якія не могуць насіць зброю па сваіх рэлігійных перакананнях. Альтэрнатыўная служба больш працяглая, чым знаходжанне ў войску: для асобаў без вышэйшай адукацыі — 36 месяцаў, для асобаў з вышэйшай адукацыяй — 24 месяцы.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі