Венесуэла бярэ крэдыт у паўмільярда долараў на тавары штодзённага попыту

Венесуэла бярэ крэдыт у паўмільярда долараў на тавары штодзённага попыту

Венесуэла атрымае крэдыт у паўмільярда долараў для папаўнення запасаў тавараў першай неабходнасці. Сродкі выдзеліць Лацінаамерыканскі рэзервовы фонд, перадае ВВС. Крэдытная лінія ў 482 мільёны долараў дапаможа аблегчыць сітуацыю ў краіне.

Апазіцыя крытыкуе гэтае рашэнне і сумняецца ў легальнасці крэдыту, які не быў ухвалены ўрадам, аднак прадстаўнікі фонду заявілі, што запыт падпісаў чалец Вярхоўнага суда краіны.

У Венесуэле цяпер цяжкі эканамічны крызіс, выкліканы падзеннем коштаў на нафту. З паліцаў у крамах зніклі тавары штодзённага попыты і ў чарзе па самае неабходнае можна правесці цэлы дзень.

Крытыкі ўраду абвінавачваюць прэзідэнта Нікаласа Мадуру ў няздольнасці кіраваць эканомікай, а той у сваю чаргу абвінавачвае ў перабоях з таварамі мясцовых прадпрымальнікаў.

Час ад часу Венесуэла адкрывае мяжу з Калумбіяй, што дазваляе людзям закупіцца ў суседняй краіне ежай і лекамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі